Ярмошына распавяла, як выбары павінны быць абавязкова правільнымі
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў эфіры канала «Беларусь 1» заклікала выбаршчыкаў захоўваць згоду ў сэрцах, у сем'ях і на выбарчых участках.
«Я прашу быць адказнымі ў гэты дзень, сабранымі і талерантнымі. Нам трэба захоўваць згоду і ў нашых сэрцах, і ў нашых сем'ях, і ў памяшканні выбарчых участкаў. І тады ў нас усё атрымаецца, і выбары ў нас будуць абавязкова правільнымі», — сказала Лідзія Ярмошына.
Па словах старшыні ЦВК, сёння не толькі адказны, але і святочны дзень.
«Заўсёды ў нашай краіне дзень выбараў — свята. Тым больш такі дзень, калі абіраецца кіраўнік дзяржавы — будучыня нашай краіны на бліжэйшыя пяць гадоў», — сказала яна. Лідзія Ярмошына заклікала ўсіх выбаршчыкаў, хто гэтага яшчэ не паспеў зрабіць, прыйсці на выбарчыя ўчасткі і аддаць свой голас