БЕЛ Ł РУС

Цэнтрвыбаркам: На 10.00 прагаласавала больш за 40% выбарцаў

11.10.2015 / 11:8

Па дадзеных ЦВК, на 10 гадзін раніцы 11 кастрычніка на прэзідэнцкіх выбарах прагаласавала 40,43% выбаршчыкаў.

Больш актыўна за ўсё галасуе Віцебская вобласць - 45,11% выбаршчыкаў. Па традыцыі найменш актыўна галасуе Мінск - 32,77%. У Брэсцкай вобласці на 10.00 прагаласавала 39,68% выбаршчыкаў, у Гомельскай - 43,14%, Гродзенскай - 41,49%, Мінскай - 42,07%, Магілёўскай - 41,63%.

Такім чынам, каб лічыць пятыя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся, на выбарчыя ўчасткі павінна прыйсці яшчэ каля 10% выбаршчыкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула