БЕЛ Ł РУС

Лябедзька будзе назіраць на «самым брутальным» участку

11.10.2015 / 11:40

Лідэр Партыі АГП Анатоль Лябедзька галасаваць ня пойдзе, але зарэгістраваўся назіральнікам на выбарчым участку. Менавіта на гэтым участку назіральнік ад АГП, былы міліцыянт Мікола Казлоў, зафіксаваў галасаваньне «карусельшчыкаў»:

«Я пайду на самы гарачы, брутальны і мярзотны ўчастак Беларусі — нумар 24, на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе днямі выдалілі назіральніка, сябра АГП Міколу Казлова, які прадухіліў галасаваньне гэтак званых «карусельшчыкаў» — асобаў, якія галасуюць па некалькі разоў на розных участках. Учора на гэтым участку нават быў учынены фізычны напад на Міколу Казлова. Я буду там знаходзіцца ў якасьці назіральніка і фіксаваць парушэньні, якія ўлічаць у агульнай справаздачы па назіраньні за выбарамі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула