БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка на выбарчым участку: «Усё, што Захад пажадаў — мы зрабілі»

11.10.2015 / 11:50

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка прыбыў на выбарчы ўчастак №1 Мінска разам са сваім малодшым сынам Мікалаем, які і апусціў выбарчы бюлетэнь у скрыню для галасавання паведамляе Інтэрфакс.

Лукашэнка прыбыў на ўчастак у выдатным настроі, і паведамляў прысутным журналістам, што «гатовы да разарвання», паведамляе tut.by.

«Можа вы нейкія стандарты міжнародныя ведаеце, а я не ведаю. Мы выбары праводзім у адпаведнасці з нашымі законамі і стандартамі. І ацэнкі вельмі пазітыўныя, і не толькі хады выбарчай кампаніі, але і заканадаўства. Вось камусьці не падабаецца, як прайшло датэрміновае галасаванне. Але вось у ЗША яно за некалькі месяцаў да выбараў праводзіцца», - адзначыў Лукашэнка.

Ён выказаў гатоўнасць выпрацаваць агульныя стандарты з міжнароднымі арганізацыямі.

Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў: апанентам годна падвесці вынікі выбараў.

«Той, хто прайграе павінен годна гэта прызнаць. Калі я прайграю — прызнаю».

Ён пажадаў будучаму прэзідэнту забяспечыць мір і спакой у Беларусі.

Лукашэнка таксама ўпэўнены ў тым, што гэтыя выбары дапамогуць палепшыць адносіны з Захадам. «Толькі калі Захад сам гэтага захоча. Усё, што Захад пажадаў — мы зрабілі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула