БЕЛ Ł РУС

У Мінску выбаршчыкам за голас выдавалі паўтара літра піва ФОТА І ВІДЭА

11.10.2015 / 12:33

Ірына Арахоўская, Мікіта Недаверкаў

Так выглядае «камплект».

Камплект аддаюць выбаршчыку ўзамен за купон.

На выбарчым участку № 16, што на тэрыторыі школы № 108 у Партызанскім раёне Мінска, кожнаму, хто галасуе, даюць купон. У буфеце гэты купон можна памяняць на пакет, у якім будзе паўтаралітровая бутэлька піва «Крыніца», газаваны напой, і пакуначкі з распушчальнай кашай і кісялём. Пра гэта паведаміў карэспандэнтам НН незалежны назіральнік Антось Жыўко і пацвердзілі самі ўдзельнікі выбараў. Праўда, як толькі карэспандэнты «Нашай Нівы» зарэгістраваліся на ўчастку, камісія купоны схавала. Аднак журналісты паспелі зняць працэдуру на фота. А вось што адбывалася на вуліцы перад участкам:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула