БЕЛ Ł РУС

Калякін хацеў галасаваць супраць усіх, але перадумаў

11.10.2015 / 12:42

Лідэр партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін вырашыў не хадзіць на выбары, ён будзе каардынаваць назіральнікаў.

«Я, як адзін з двух каардынатараў кампаніі «За свабодныя выбары», сёньня цэлы дзень займаюся камунікацыяй з рэгіянальнымі мэнэджарамі кампаніі. Рыхтуем фінальную справаздачу, якую прэзэнтуем ужо 12 кастрычніка а 9.00. Сёньня, у асноўны дзень галасаваньня, у кампаніі задзейнічана больш за дзьве з паловай тысячы назіральнікаў».

«Сам я пакуль не хачу галасаваць. У мяне было жаданьне пайсьці прагаласаваць супраць усіх. Але, паглядзеўшы на тое, што адбываецца, вырашыў не хадзіць», — сказаў Свабодзе Сяргей Калякін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула