На ўчастку №40 раздаюць шакалад
На выбарчым участку № 40 у Мінску (раён Трактарнага завода) дзецям ды тым, хто галасаваў упершыню раздаюць шакалад ад «камунаркі». На пытанне назіральніцы Вольгі Мікалайчык на якія грошы набытыя гэтыя падарункі, член камісіі сказаў, што за свае ўласныя грошы. Але чамусьці, калі карэспандэнты НН зайшлі на ўчастак, шакалад схавалі пад паперы.