БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка назваў Караткевіч «чалавекам у спадніцы»

11.10.2015 / 13:43

Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у галасаванні на выбарчым участку № 1 Цэнтральнага раёна Мінска. У час размовы з журналістамі дзеючы кіраўнік дзяржавы даў ацэнку некаторым з сваіх апанентаў.

«Прэзідэнт у нашай краіне займаецца многімі пытаннямі - ад бяспекі да эканомікі, якія чалавек у спадніцы пакуль, напэўна, не зможа выконваць, а калі і зможа, то наша грамадства да гэтага яшчэ не гатова. А тое, што жанчына вылучылася, я вельмі рады, гэта нармальна. Прычым я паназіраў - так, апазіцыянер, але не крычыць жа крыкам — на плошчу, ламаць, крышыць», — выказаўся ён пра Таццяну Караткевіч.

На яго думку, Караткевіч «цалкам нармальны разумны чалавек. У яе ёсць сваё разуменне, як у той жа Алексіевіч».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі ў многіх людзей ёсць уласнае меркаванне і прэзідэнт не збіраецца з імі ваяваць, а будзе пераконваць. Ён нагадаў, што ў 2010 годзе для Беларусі «быў падрыхтаваны Майдан», і пра тое, як у 2006 годзе «наркату і шпрыцы даставалі з намётаў».

«Калі зараз зламалі Украіну, вы зразумелі, што Лукашэнка ў 2010 годзе меў рацыю? Вось выбары і пакажуць — меў рацыю Лукашэнка ці не», - заявіў дзейны кіраўнік.

Адказваючы на пытанне, ці гатовы ён прапанаваць Караткевіч якую-небудзь пасаду, Лукашэнка адзначыў: «Важна жаданне працаваць на дзяржаву і прафесіяналізм».

«Я пагляджу, на што вы здольныя, які ў вас вопыт і што вы можаце пацягнуць на сваіх плячах, які хамут, той і павешу вам на шыю», - усміхнуўся Лукашэнка.

«Не хвалюйцеся, нам вельмі патрэбныя прафесійныя і таленавітыя людзі. Але яна неяк заявіла, маўляў калі я з КДБ б супрацоўнічала, то мяне б мужык б маўляў … (не зразумеў - заўв. Рэд.) Ну, думаю, Гасподзь з табой, Таццяна, калі ты ідзеш у прэзідэнты, ты ўжо не выказваюцца так — мы ведаем, хто твой муж. У «Зубры» ён ці дзе? Крайні апазіцыянер. І калі ты станеш прэзідэнтам, хто будзе кіраваць краінай? Радыкальны «зубрыст»? Ці ты?» — пацікавіўся Лукашэнка.

Ён выказаў меркаванне, што такіх заяў палітык рабіць не павінен.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула