БЕЛ Ł РУС

У Гомелі на адным з участкаў выбаршчыца ўдарыла па твары назіральніка

11.10.2015 / 17:0

Nashaniva.com

У Гомелі на ўчастку № 9 Цэнтральнага раёна жанчына-выбаршчыца ўдарыла па твары назіральніка. Як паведаміў БелаПАН Аляксандр Дзенісенка, назіральнік ад грамадскай арганізацыі «БНФ» Адраджэнне «, інцыдэнт адбыўся каля 14.00.

«Нейкая грамадзянка падышла да стала, спытала, чаму мы тут сядзім, я адказаў, што назіраем на выбарах, і яна мяне ўдарыла па твары. Адразу ж старшыня камісіі паклікала міліцыянта, ён затрымаў жанчыну, яна яшчэ спрабавала у міліцыянта забраць свой пашпарт і схавацца. Зараз з ёй міліцыя разбіраецца», - сказаў назіральнік.

Старшыня ўчастковай камісіі Лідзія Самусева дадала, што жанчына не прымацаваная да дадзенага ўчастку, яна прапісаная на мікрараёне Сельмашаўскі Гомеля. «Яна зайшла, рэзка кінула пашпарт сябрам камісіі, мы паглядзелі - не з нашага ўчастка, нават не з нашага раёна. Яна забрала пашпарт, я спрабавала яе выправадзіць, а яна падышла да назіральнікаў і ўдарыла аднаго з іх у твар», - сказала старшыня ўчастковай камісіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула