БЕЛ Ł РУС

Пуцін сустрэнецца з Лукашэнкам ужо на гэтым тыдні

12.10.2015 / 10:48

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэнуцца на гэтым тыдні ў Казахстане, паведаміў ria.ru прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

ria.ru

«Яны з Лукашэнкам пабачацца ў канцы тыдня ў Казахстане», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці плануецца ў найбліжэйшы час сустрэча Пуціна і Лукашэнкі і магчымае абмеркаванне пытання аб расійскай авіябазе ў Беларусі.

Напярэдадні Лукашэнка заявіў, што мае намер абмеркаваць з Пуціным пытанне аб магчымым стварэнні расійскай авіябазы ў краіне. Лукашэнка таксама выказаў зацікаўленасць Беларусі ў тым, каб Расія «падмацавала» сістэму абароны мяжы Саюзнай дзяржавы ракетнымі узбраеннямі.

Раней беларускі кіраўнік заяўляў, што не абмяркоўваў з РФ пытанне аб вайсковай базе. Пяскоў у сваю чаргу казаў, што ён пакуль не гатовы каментаваць паведамленні аб размяшчэнні расійскай вайсковай базы ў Беларусі. Па словах Пяскова, у Крамлі маюць намер праверыць, пра што ідзе гаворка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула