БЕЛ Ł РУС

Назіральнікі з СНД назвалі выбары ў Беларусі дэмакратычнымі

12.10.2015 / 11:25

Nashaniva.com

Выбары прэзідэнта Беларусі прайшлі ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны і дэмакратычнымі прынцыпамі, былі празрыстымі і канкурэнтнымі, заявіў кіраўнік выканкама СНД Сяргей Лебедзеў.

Паводле яго слоў, місія назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў прыйшла да высновы, што выбары 11 кастрычніка былі праведзены ў адпаведнасці з канстытуцыяй і выбарчым кодэксам Беларусі.

Лебедзеў падкрэсліў, што органы ўлады і выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў забяспечылі ў ходзе выбараў права грамадзян краіны на свабоднае волевыяўленне.

Раней кіраўнік расійскага Цэнтрвыбаркама Уладзімір Чураў распавёў, што задаволены прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула