БЕЛ Ł РУС

Вызначыліся 20 фіналістаў Еўра-2016 і каманды, што згуляюць у плэй-оф — усе вынікі

14.10.2015 / 07:52

Nashaniva.com

У аўторак завяршыўся адборачны турнір да чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 года. Апошнія пуцёўкі заваявалі зборныя Турцыі і Харватыі, а Нарвегія, Венгрыя і Боснія адправіліся ў матчы плэй-оф.

Уэльс таксама едзе на Еўра, Uefa.com

Туркі выйгралі ў Ісландыі 1:0, а Харватыя ў гасцях перамагла Мальту з лікам 1:0. Нарвежцы прайгралі Італіі — 1:2, Боснія выйграла ў Кіпра 3:2.

З кожнай групы выходзілі па дзве найлепшыя зборныя, а зборная Турцыі выйшла напрамую як найлепшая са зборных, што занялі ў групах 3-е месца.

Выніковае становішча: 

А: Чэхія — 22, Ісландыя — 20, Турцыя — 18, Нідэрланды — 13, Казахстан, Латвія — 5.

В: Бельгія — 23, Уэльс — 21, Боснія — 17, Ізраіль — 13, Кіпр — 12, Андора — 0.

С: Іспанія — 27, Славакія — 22, Украіна — 19, Беларусь — 11, Люксембург, Македонія — 4.

D: Германія — 22, Польшча — 21, Ірландыя — 18, Шатландыя — 15, Грузія — 9, Гібралтар — 0.

Е: Англія — 30, Швейцарыя — 21, Славенія — 16, Эстонія, Літва — 10, Сан-Марына — 0.

F: Паўночная Ірландыя — 21, Румынія — 20, Венгрыя — 16, Фінляндыя — 16, Фарэры, Грэцыя — 6.

G: Аўстрыя — 28, Расія — 20, Швецыя — 18, Чарнагорыя — 11, Ліхтэнштэйн — 5, Малдова — 2.

H: Італія — 24, Харватыя — 20, Нарвегія - -19, Балгарыя — 11, Азербайджан — 6, Мальта — 2.

І: Партугалія — 21, Албанія — 14, Данія — 12, Сербія — 4, Арменія — 2.

Напрамую пуцёўкі на Еўра-2016, які пройдзе з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2016 г., заваявалі 20 зборных:

Францыя (як гаспадыня), Чэхія, Ісландыя, Турцыя, Бельгія, Уэльс, Іспанія, Славакія, Германія, Польшча, Англія, Швейцарыя, Паўночная Ірландыя, Румынія, Аўстрыя, Расія, Італія, Харватыя, Партугалія, Албанія.

У матчах плэй-оф, што пройдуць у лістападзе, згуляюць:

Боснія, Украіна, Ірландыя, Славенія, Венгрыя, Швецыя, Нарвегія, Данія.

Лёсаванне параў адбудзецца ў нядзелю.

Зборная Беларусі заняла ў сваёй групе 4-е месца, яшчэ загадзя пазбавіўшыся шанцаў на плэй-оф. Зрэшты 4-е месца ў сваёй групе занялі Нідэрланды.

Праз год наша зборная стартуе ў адборы да чэмпіянату свету 2018 г. Нагадаем, што супернікамі будуць зборныя Францыі, Швецыі, Нідэрландаў, Балгарыі, Люксембурга.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула