БЕЛ Ł РУС

«Ісламская дзяржава» абвясціла джыхад Расіі

14.10.2015 / 11:20

Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» (ІД) адначасова абвясціла джыхад Расіі і Амерыцы.

З заклікам да «ісламскай моладзі» распальваць паўсюль агонь святой вайны супраць рускіх і амерыканскіх «крыжакоў» выступіў Абу Мухамад аль-Аднані, які выконвае функцыі прэс-сакратара ІД, паведамляе ў аўторак, 13 кастрычніка, агенцтва AFP.

У аўдыёзапісе, распаўсюджаным у інтэрнэце, аль-Аднані сцвярджае, што ЗША, аслабеўшы ў баях з джыхадыстамі, «заключылі альянс з д'яблам» і запрасілі Іран і Расію для сумеснай барацьбы з ІД, аднак байцы ІД «моцныя як ніколі», а таму ўсім, хто з імі ваюе, пагражае параза.

Таксама аль-Аднані перасцерагае апазіцыйныя Башару Асаду групоўкі ад ўступлення ў канфлікт з ІД.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула