БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што людзі скардзяцца на фанабэрыю чыноўнікаў

20.10.2015 / 12:25

Аляксандр Лукашэнка перасцярог чыноўнікаў ад фанабэрыі і непаважлівага стаўлення да людзей. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця Беларусі.

«Людзі вельмі скардзяцца на чыноўніцкую фанабэрыю (чванства). Мы развучыліся размаўляць з людзьмі», — выказаў незадаволенасць ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што фанабэрыя і непаважлівае стаўленне да людзей зусім недапушчальныя з боку чыноўнікаў. Інтарэсы і праблемы людзей — самае галоўнае для ўсіх органаў улады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула