Рубель знізіўся да даляра і еўра
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 20 кастрычніка курс даляра ЗША вырас на 94 рублі — да 17.273 рублёў, або на 0,55%.
Па дадзеных біржы, курс еўра вырас на 79 рублёў, або 0,41%, да 19.582 рублёў.
Курс расійскага рубля знізіўся на 1,82 рубля (0,65%) да 277,58 рубля.