БЕЛ Ł РУС

Міністэрства транспарту Аўстрыі дазволіла лятучыя скейтборды

20.10.2015 / 17:45

Міністэрства транспарту Аўстрыі ў сваёй заяве ў аўторак класіфікавала лятучыя дошкі як «невялікія уседарожныя машыны» і дазволіла выкарыстоўваць іх «у любых месцах, дзе выкарыстоўваюцца скейтборды».

Мэта гэтага паведамлення — дадаць «юрыдычнай яснасці» ў пытанне аб лятучых дошках, заяўляюць у міністэрстве.

Кадр з фільма «Назад у будучыню»

21 кастрычніка — ключавая дата ў культавай кінатрылогіі Роберта Земекіса «Назад у будучыню». Менавіта ў гэты дзень 2015 года з года 1984-га трапляе галоўны герой, Марці Макфлай. Лятучыя скейтборды, альбо хаверборды — ключавы элемент сусвету «Назад у будучыню».

Асобна міністэрства транспарту Аўстрыі абгаварыла выкарыстанне магутных дошак мадэлі «Пітбуль», на якіх у фільме Макфлая пераследуе група злодзеяў. Для выкарыстання такіх дошак спатрэбіцца ліцэнзія пілота, заявіла міністэрства.

У рэальным свеце лятучых дошак не існуе. Цяпер над прататыпам такай дошкі працуюць некалькі кампаній і стартапаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула