БЕЛ Ł РУС

Каспараў назваў абвінавачванні на свой адрас абсалютнай хлуснёй

22.10.2015 / 22:56

СГ

Фота chess-news.ru.

Камісія па этыцы Міжнароднай шахматнай федэрацыі (FIDE) у сераду, 21 кастрычніка, адхіліла 13-га чэмпіёна свету па шахматах Гары Каспарава ад любой дзейнасці, звязанай з федэрацыяй. Як гаворыцца ў заяве ФІДЭ, Каспараў пазбаўлены магчымасці на працягу двух гадоў займаць любую пасаду ў федэрацыі і яе структурах. Разам з ім камісія па этыцы адхіліла былога генеральнага сакратара ФІДЭ і кіраўніка шахматнай федэрацыі Сінгапура Ігнатыюса Леонга.

Раней федэрацыя абвінаваціла Каспарава ў парушэнні маральнага кодэкса арганізацыі. Як паведамлялася ў ходзе расследавання, экс-чэмпіён свету перад мінулымі ў 2014 годзе выбарамі прэзідэнта ФІДЭ заплаціў Леонгу 500 тысяч даляраў, каб той забяспечыў яму галасы прадстаўнікоў азіяцкага рэгіёна. Выбары Каспараў у выніку прайграў, а на пасаду прэзідэнта федэрацыі быў пераабраны калмык Кірсан Ілюмжынаў.

Сайт chess.com называе аўтарытэт камісіі ФІДЭ па этыцы спрэчным. Сам Каспараў назваў абвінавачванні на свой адрас абсалютнай хлуснёй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула