БЕЛ Ł РУС

Сенатары Аўстраліі крытыкуюць кіраўніка МЗС за смайлік пра Пуціна

22.10.2015 / 11:0

Аўстралійскія сенатары раскрытыкавалі кіраўніка МЗС краіны Джулі Бішап за выкарыстанне незадаволенага смайліка ў якасці ацэнкі дзейнасці прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

У лютым у анлайн-інтэрв'ю парталу Buzzfeed Бішап ахарактарызавала сваё стаўленне да Пуціна папулярным эматыконам.

У чацвер гэта пытанне абмяркоўвалася на пасяджэнні сенацкага камітэта. Некаторыя заканадаўцы заявілі, што такім чынам кіраўнік ведамства выказала свой гнеў у адносінах да Пуціна і што гэта можа пагоршыць двухбаковыя адносіны Канберы і Масквы.

На пытанне аб стаўленні да Уладзіміра Пуціна Джулі Бішап адказала на мове смайлікаў

«Магчыма, міністр кажа, што яна злуецца на яго, а магчыма, яна думае, што ён чырванатвары злы чалавек, я не ведаю», — сказала сенатар ад Ліберальнай партыі Пені Вонг.

Сярод сенатараў адразу ж разгарэлася спрэчка, ці з'яўляецца пастаўлены Бішап смайлік выказваннем агрэсіі ці не.

Сама Бішап у сваім акаўнце ў твітары паабяцала заканадаўцам даць свае тлумачэнні пазней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула