З-за падазронага пакета ў «Еўраопце» каля паўгадзіны быў закрыты праспект Дзяржынскага ў Мінску
На ўчастку праспекта Дзяржынскага ў раёне скрыжавання з Уманскай у Мінску ўтварыліся сур'ёзныя заторы. Рух спачатку быў закрыты толькі ў бок цэнтра, потым — у абодва бакі.
фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by
Каля і ўнутры крамы «Еўраопт» (былы гастраном «На Уманскай») працавалі следчыя органы і міліцыя: унутры крамы знаходзіўся безгаспадарны пакет.
У памяшканні крамы знаходзіліся людзі.
У 15.00 рух адкрылі. Прадстаўнікі сталічнага ГУУС і МНС інцыдэнт не каментуюць.