БЕЛ Ł РУС

Прагноз надвор'я на нядзелю: на захадзе ясна, на ўсходзе дажджы

24.10.2015 / 18:37

25 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. На Гарадзеншчыне і Берасцейшыне прагназуюць сонца.

Вецер будзе пераменных напрамкаў слабы.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 градусаў. Днём прагназуюць да 5 градусаў цяпла ў Браславе, да 12 градусаў у Брэсце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула