БЕЛ Ł РУС

У Расіі затрымалі мужчыну, падазраванага ў забойстве жыхаркі Віцебска

25.10.2015 / 18:58

Па словах афіцыйнага прадстаўніка МУС Расіі Алены Аляксеевай падазраванага затрымалі падчас міждзяржаўнай аператыўна-прафілактычнай аперацыі «Вышук» у катэджным пасёлку Хлебнікава Маскоўскай вобласці.

МУС Беларусі абвясціла яго ў вышук у верасні 2015 года. Мужчыну падазраюць у наўмысным забойстве з мэтай рабавання. Паведамляецца, што 9 верасня ён залез у чужую кватэру ў Віцебску і некалькі разоў стукнуў малатком па галаве гаспадыню. Мужчына скраў грошы, забраў аўтамабіль і знік з тэрыторыі Беларусі. Жанчына ад атрыманых раненняў памерла.

Зараз вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі падазраванага ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула