БЕЛ Ł РУС

У Італіі ў музеі выпадкова выкінулі інсталяцыю, вырашыўшы, што гэта смецце

27.10.2015 / 11:38

Прыбіральшчыца ў італьянскім музеі сучаснага мастацтва памылкова выкінула новую інсталяцыю, думаючы, што гэта смецце.

У музеі Museion Bozen-Bolzano ў правінцыі Паўднёвы Ціроль была выстаўлена інсталяцыя жаночага дуэта мастакоў з Мілана пад назвай «Куды мы пойдзем на танцы сёння вечарам?».

Інсталяцыя ўяўляла сабой пустыя пляшкі з-пад шампанскага, канфеці і недакуркі, раскіданыя па ўсёй падлозе, і ўвасабляла спажывецтва, геданізм і змешванне весялосці і палітыкі 1980-х гадоў у Італіі.

Калі прыбіральшчыца прыйшла ў памяшканне, яна выказала здагадку, што прадметы на падлозе былі звычайным смеццем.

Куратар галерэі сказала, што памылка была часткова з-за таго, што супрацоўнік быў новым у музеі і такім чынам не быў знаёмы з выставамі.

Інсталяцыя да…

Інсталяцыя пасля…

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула