Рассельгаснагляд забараніў увоз тоны свежых агуркоў з Беларусі
Спецыялісты аддзела каранціннага фітасанітарнага кантролю на дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі ў фітасанітарным кантрольным пункце вёскі Даласцы (Себежскі раён, Пскоўская вобласць) забаранілі ўвоз з Беларусі партыі свежых агуркоў вагой 1,2 тоны.
Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні Рассельгаснагляду па Цвярской і Пскоўскай абласцях.
Прычына забароны — адсутнасць фітасанітарнага сертыфікату на прадукцыю, што з'яўляецца парушэннем п. 3.7.1 Палажэння аб парадку ажыццяўлення каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) на мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.
Груз вернуты ў Беларусь.