БЕЛ Ł РУС

Лаўроў: Тэма расійскай ваеннай базы на калегіі МЗС Беларусі і Расіі не ўзнімалася

27.10.2015 / 16:45

Пытанне аб стварэнні расійскай ваеннай базы ў Беларусі не абмяркоўвалася на сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі 27 кастрычніка ў Маскве. Аб гэтым паведаміў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, адказваючы на пытанні журналістаў па выніках пасяджэння. 

«Адразу скажу пра ваенную базу: гэтым займаюцца нашы ваенныя ведамствы, якія дакладваюць вярхоўным галоўнакамандуючым. У нас гэта тэма на парадку дня нашага сумеснага пасяджэння не стаяла», — сказаў ён.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, сустрэўшыся на самітах у Казахстане 16 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пытанне пра авіябазу таксама не абмяркоўвалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула