БЕЛ Ł РУС

На «Гродна Азоце» адбылася ўцечка аміяку: адзін з рабочых у рэанімацыі

30.10.2015 / 11:42

Інцыдэнт адбыўся 29 кастрычніка каля 20.00.

— На ААТ «Гродна Азот» адбылася разгерметызацыя трубаправода вяртання вадкага аміяку ў месцы яго праходжання праз сцяну корпуса цэха. У выніку здарыўся выхад каля 200 кг аміяку ў памяшканне корпуса, — паведамілі ў МНС.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС дзяжурная змена прадпрыемства спыніла цэх, перакрыла засаўку падачы аміяку.

— Слесар, што зачыняў засаўкі, атрымаў хімічны апёк твару, верхніх і ніжніх дыхальных шляхоў. Мужчына шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне, ён у стабільна цяжкім стане.

На месца прыбылі ратавальнікі — у тым ліку служба хімічнай і радыяцыйнай абароны. Супрацоўнікі МНС правялі асаджэнне аміячнага воблака.

Для ўстанаўлення прычын інцыдэнту працуе камісія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула