БЕЛ Ł РУС

40 чалавек загінулі пры ракетным ўдары ў прыгарадзе Дамаска

30.10.2015 / 14:16

Як мінімум 40 чалавек загінулі ў выніку ракетнага ўдару сірыйскіх урадавых войскаў па пазіцыях паўстанцаў пад Дамаскам, паведамляе Сірыйскі цэнтр маніторынгу правоў чалавека, што базуецца ў Брытаніі.

Па словах кіраўніка праваабарончага цэнтра, яшчэ каля 100 чалавек атрымалі раненні, абстрэлы ў раёне горада Дума працягваюцца.

Праваабаронцы паведамляюць, што па горадзе было выпушчана 11 ракет класа «зямля-зямля», некаторыя з іх ўпалі ў раёне гарадскога рынку.

Горад Дума, размешчаны на ўсход ад сталіцы Сірыі, з'яўляецца найбуйнейшай апорай паўстанцаў у правінцыі Дамаск.

Раён часта падвяргаецца абстрэлу з боку ўрадавых войскаў. Паводле звестак праваабаронцаў, у чацвер абстрэлам падвергнуўся рынак і бальніца, у выніку загінулі дзевяць чалавек.

Тым часам у Вене пачаліся міжнародныя перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Сірыі з удзелам прадстаўнікоў 17 краін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула