БЕЛ Ł РУС

FT: ЗША думаюць аб пашырэнні ваенна-марской прысутнасці ў Еўропе з-за Расеі

2.11.2015 / 10:12

Nashaniva.com

ЗША абдумваюць магчымасць павелічэння сваёй ваенна-марской прысутнасці ў Еўропе ў сувязі са значнай актыўнасцю расійскіх караблёў і падводных лодак, піша газета Financial Times са спасылкай на заяву кіраўніка ВМС ЗША Джона Рычардсана.

«Іх ваенна-марскі флот настолькі актыўны зараз, што такога не назіралася ўжо каля 20 гадоў», — сказаў генерал у інтэрв'ю.

Расійскі флот сапраўды павялічвае сваю актыўнасць у Ціхім акіяне і ў раёне ўсходняга ўзбярэжжа ЗША, адзначае выданне. Кіраўнік ваенна-марскога флоту Расіі Віктар Чыркоў нядаўна заявіў, што з 2013 года інтэнсіўнасць расійскіх падводных патрулёў павялічылася на 50%.

У сувязі з расійскай ваеннай аперацыяй у Сірыі і заходам амерыканскага эсмінца ў зону КНР у Паўднёва-Кітайскім мора Рычардсан падкрэсліў, што краіны павінны прытрымлівацца ваенна-марскіх правілаў, каб пераканацца, што іх дзеянні не пагражаюць сусветнаму гандлю. Паведамляецца, што праз Міжземнае мора праходзіць 20% гандлю, у той час як Паўднёва-Кітайскае мора з'яўляецца адным з асноўных гандлёвых маршрутаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула