БЕЛ Ł РУС

Вулканічны попел стаў прычынай закрыцця аэрапорта Балі

4.11.2015 / 10:41

Воблака вулканічнага попелу, выкінутае інданезійскім вулканам Рынджані, стала прычынай затрымак рэйсаў у аэрапорце папулярнага астраўнога курорта Балі, піша The Straight Times.

Рэйсы былі затрыманыя на тэрмін ад 15 хвілін да некалькіх гадзін, на працягу чатырох гадзін аэрапорт быў зачынены цалкам на ўзлёт і вылет. Некалькі рэйсаў былі адменены зусім.

Балі размяшчаецца па суседстве з востравам Ломбак, дзе дзейнічае актыўны стратавулкан Рынджані.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула