БЕЛ Ł РУС

«Белавія» абновіць парк трыма новымі «Боінгамі»

5.11.2015 / 11:57

У 2016 годзе парк «Белавіі» папоўніцца трыма новымі самалётамі маркі «Боінг». Яны будуць мець максімальны ўзровень бяспекі, пра гэта паведаміў генеральны дырэктар нацыянальнага перавозчыка Анатоль Гусараў у эфіры АНТ.

Ён дадаў, што новыя самалёты будуць задзейнічаны на рэгулярных і чартэрных рэйсах. А да моманту пастаўкі кампанія плануе зрабіць грунтоўны рэбрэндынг і змяніць фірмовыя колеры.

У нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» на дадзены момант 28 самалётаў, што выкарыстоўваюцца для перавозкі пасажыраў. Большасць з іх — таксама «Боінгі». Тры новыя лайнеры такой жа маркі паступяць у Беларусь прама з завода ў ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула