БЕЛ Ł РУС

Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на антыўрадавую акцыю ў Сеуле

14.11.2015 / 12:14

Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек прынялі ўдзел у антыўрадавай акцыі ў сталіцы Паўднёвай Карэі, арганізаванай прафсаюзамі і праваабарончымі групамі.

Дэманстранты выступаюць супраць працоўных і сельскагаспадарчых рэформаў паўднёвакарэйскага ўрада, а таксама супраць увядзення новых адзіных падручнікаў гісторыі з 2017 года.

Удзельнікі акцыі прайшлі па галоўнай вуліцы Сеула, уздоўж якой выстраіліся нарады паліцыі. У некаторых раёнах адбыліся сутыкненні пратэстуючых з вартавымі парадку, аднак інфармацыі аб пацярпелых не паступала.

Паўднёвакарэйскія прафсаюзы, у прыватнасці, незадаволеныя спробамі ўладаў змяніць працоўнае заканадаўства краіны, каб палегчыць для кампаній працэс звальнення работнікаў.

Многія таксама асцерагаюцца, што ў новых дзяржаўных падручніках гісторыі, якія хутка павінны быць уведзеныя ў школах, будуць спробы абяліць дыктатарскія рэжымы ў Карэі.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што гаворка ідзе пра найбуйнейшую пратэстную акцыю ў Сеуле з 2008 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула