БЕЛ Ł РУС

У Парыжы адмянілі спартыўныя мерапрыемствы і закрылі Дыснэйлэнд

14.11.2015 / 12:32

Улады Парыжа прынялі рашэнне прыпыніць правядзенне ўсіх спартыўных мерапрыемстваў у бліжэйшыя два дні пасля серыі пятнічных нападаў, у выніку якіх загінулі больш за 120 чалавек.

Таксама ў суботу не будзе працаваць адна з самых папулярных славутасцяў французскай сталіцы — парыжскі Дыснэйлэнд.

У паведамленні на сайце парку забаў адзначаецца, што такое рашэнне прынята з салідарнасці з французскім грамадствам і пацярпелымі ў выніку нападаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула