БЕЛ Ł РУС

Алянд абвінаваціў «Ісламскую дзяржаву» ў тэрактах

14.11.2015 / 13:15

lefigaro.fr

Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд усклаў адказнасць за тэракты ў Парыжы на «Ісламскую дзяржаву».

Алянд заявіў, што Францыі абвешчана вайна, і назваў тэракты «абсалютным варварствам». Паводле яго слоў, ісламісты вядуць вайну «супраць каштоўнасцяў, якія мы адстойваем».

Звяртаючыся да французаў, прэзідэнт краіны заклікаў іх да адзінства. «Няхай жыве рэспубліка і няхай жыве Францыя!» - завяршыў свой выступ Алянд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула