БЕЛ Ł РУС

Еўра-2016. Плэй-оф. Украіна — Славенія — 2:0

14.11.2015 / 21:55

nn.by

uefa.com

Зборная Украіны перамагла ў Львове зборную Славеніі з лікам 2:0 (Ярмоленка, 23, Селязнёў, 54) у матчы плэй-оф да чэмпіянату Еўропы па футболе.

Матч у адказ пройдзе ў аўторак у Славеніі.

Сёння свой першы матч згуляюць зборныя Швецыі і Даніі (22:45). 

Учора Боснія і Ірландыя згулялі ўнічыю — 1:1.

У чацвер Венгрыя перамагла ў гасцях Нарвегію з лікам 1:0. Матч у адказ паміж гэтымі каманда пройдзе ўжо ў нядзелю.

ЧЕ па футболе павінен прайсці ў Францыі з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2016 г. Упершыню ў ім возьмуць удзел 24 каманды, з 1996 г. на Еўра гулялі па 16 зборных.

20 камандаў пуцёўкі ўжо заваявалі: Чэхія, Ісландыя, Турцыя, Бельгія, Уэльс, Іспанія, Славакія, Германія, Польшча, Англія, Швейцарыя, Паўночная Ірландыя, Румынія, Аўстрыя, Расія, Італія, Харватыя, Партугалія, Албанія, а таксама зборная Францыі як гаспадыня спаборніцтваў.

Лёсаванне павінна прайсці 12 снежня ў Парыжы, калі нічога кардынальна не зменіцца. Як вядома, у ноч на суботу ў Парыжы здарыліся тэракты, і пытанне бяспекі выйшла на першы план.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула