БЕЛ Ł РУС

Чарговая футбольная сенсацыя: Венгрыя выйшла на Еўра-2016

16.11.2015 / 07:41

nn.by, фота uefa.com

У матчы ў адказ плэй-оф адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы па футболе Венгрыя выйграла ў Нарвегіі з лікам 2:1 і выйшла ў фінальную стадыю. Чатыры дні таму венгры ў Осла перамаглі з лікам 1:0.

39-гадовы ветэран венгерскага футбола, галкіпер Габар Кірай

Венгры не гулялі на топ-турнірах з 1986 г. (чэмпіянат свету ў Мексіцы, дзе разгромна, напрыклад, саступілі СССР — 0:6), а на Еўра — з 1972 г.

Праўда, сёння рэйтынг у венграў у сусветным футболе 33-і, тады як у беларусаў на сёння 70-е месца. Зборная Беларусі заняла ў сваёй групе 4-е месца, следам за Іспаніяй, Славакіяй, Украінай.

Яшчэ адна зорка венгерскага футбола Балаш Джуджак

Бернд Сторк прывёў каманду да поспеху

Сёння матч у адказ правядуць зборныя Ірландыі і Босніі (першы матч — 1:1), а ў аўторак згуляюць Славенія — Украіна (першы матч 0:2) і Данія — Швецыя (1:2).

ЧЕ па футболе павінен прайсці ў чэрвені-ліпені 2016 г. у Францыі. Удзел у ім упершыню возьмуць 24 каманды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула