БЕЛ Ł РУС

Сур'ёзнае ДТЗ справакавала затор па вуліцы Маскоўскай у Мінску

16.11.2015 / 11:12

Сур'ёзнае ДТЗ стала прычынай затору па вуліцы Маскоўскай у Мінску, паведамілі ў АДАІ Кастрычніцкага РУУС Мінска.

«Затор у раёне вуліцы Маскоўскай, 13 справакавала сур'ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне. Сутыкнуліся чатыры транспартныя сродкі, у тым ліку аўтобус. Адзін аўтамабіль перакуліўся», — паведамілі ў АДАІ.

Па папярэдніх дадзеных, пацярпелых няма. Медыкі ўжо правялі агляд. Кіроўцы транспартных сродкаў зараз праходзяць медыцынскі агляд на прадмет алкагольнага ап'янення.

У РУУС просяць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршруту. Аб'ехаць можна па вуліцах Суражская, Талстога.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула