БЕЛ Ł РУС

«Дынама» выйграла ў «Віцязя» ў заключным матчы рэкорднай дамашняй серыі

16.11.2015 / 22:38

У заключнай гульні васьміматчавай дамашняй серыі хакеісты мінскага «Дынама» 16 лістапада перамаглі падольскі «Віцязь» з лікам 3:2 (2:0, 1:1, 0:1) і ўвайшлі ў зону плэй-оф.

Пасля 31 гульні «Дынама» з 44 ачкамі займае 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

Наступныя тры матчы мінскі клуб правядзе на выездзе: 20 лістапада — з маскоўскім «Дынама», 22-га — з «Віцязем», 24-га — з браціслаўскім «Слованам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула