БЕЛ Ł РУС

У Брэсце ў мэтах эканоміі пачалі поўнасцю адключаць вулічнае асвятленне

18.11.2015 / 13:38

У Брэсце пачалі адключаць з 0.00 да 5.00 усё вулічнае асвятленне. 

Як паведамілі БелаПАН у камунальным унітарным прадпрыемстве «Брэстгарсвятло», штодзённае адключэнне ў гэтыя гадзіны ў поўным аб'ёме вонкавага асвятлення ў Брэсце ажыццяўляецца на падставе рашэння гарвыканкама ад 16 лістапада, прынятага «ў мэтах аптымізацыі расходавання энергетычных рэсурсаў і эканомікі бюджэтных сродкаў». 

Першае адключэнне было ў ноч з 16 на 17 лістапада. Як доўга гэта будзе працягвацца, невядома. Атрымаць каментарый наконт гэтага рашэння ў гарвыканкаме пакуль не ўдалося. 

«Такая аптымізацыя і эканомія парушае правы грамадзян на асабістую бяспеку і, як паказвае сусветная практыка, прыводзіць да росту злачыннасці і дарожна-транспартных здарэнняў, — заявіў БелаПАН старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі. — Мы маем намер дабівацца ад мясцовай улады адмены гэтага рашэння».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула