БЕЛ Ł РУС

Жодзінец стаў чэмпіёнам свету па самба

18.11.2015 / 15:02

Жодзінец Іван Аніскевіч стаў чэмпіёнам свету па самба ў вагавай катэгорыі да 62 кілаграмаў сярод мужчын. Сусветны чэмпіянат па самба прайшоў 13—15 лістапада ў Марока.

Зборная каманда Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету па спартовым і баявым самба. У галоўным самбісцкім старце 2015 сышліся наймацнейшыя майстры самаабароны без зброі з 82 краін свету. Спаборніцтвы прайшлі ў найбуйнейшым спартыўным комплексе Касабланкі. Спартсмены спрачаліся за 27 камплектаў узнагарод. У агульным заліку Беларусь заняла 3-е месца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула