БЕЛ Ł РУС

На маскоўскім гмаху ў гадавіну Майдану вывесілі ўкраінскі сцяг, актывістаў затрымалі ФОТАФАКТ

23.11.2015 / 17:25

Nashaniva.com

Паліцыя затрымала актывістаў руху «Адзінства роўных», якія вывесілі сцяг Украіны на будаўнічых рыштаваннях вакол гмаху на Кацельніцкай набярэжнай у Маскве.

Акцыя была прымеркаваная да гадавіны пачатку пратэстаў у Кіеве ў лістападзе 2013 года — тады іх удзельнікі патрабавалі падпісаць пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрасаюзам.

Сяброў руху — Аляксея Дамінкова, Аляксандра Шарапава і яшчэ аднаго ўдзельніка па імені Аляксандр — затрымала паліцыя. Усяго ў акцыі ўдзельнічалі пяцёра актывістаў.

facebook.com/mediaudar

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула