НАТА склікала экстранную нараду ў сувязі з падзеннем расійскага Су-24
«НАТА склікае пазачарговае пасяджэнне Паўночнаатлантычнай рады ў аўторак на ўзроўні паслоў у сувязі з інцыдэнтам з расійскім самалётам у Сірыі, паведаміў прадстаўнік альянсу. Паўночнаатлантычная рада з'яўляецца найвышэйшым палітычным органам альянсу.
«Паседжанне Паўночнаатлантычнай рады адбудзецца ў 17.00 (19.00 па Мінску) паводле запыту Турцыі», — сказаў прадстаўнік альянсу, адзначыўшы, што «ніякіх мерапрыемстваў для прэсы на дадзены момант не прадугледжана».