БЕЛ Ł РУС

КАРЦІНА Марачкіна, якую загадалі зняць з выставы «Пагоня»

24.11.2015 / 19:36

У Палацы мастацтваў у Менску адкрылася выстава «Пагоня», прысьвечаная 25-годзьдзю мастацкай суполкі «Пагоня».

24 лістапада днём, калі экспазыцыя была цалкам гатовая, карціны разьвешаныя, патэлефанавалі зь Міністэрства культуры і загадалі зьняць дзьве працы Аляксея Марачкіна. Гэта «Двубой, альбо супраціў дзьвюхгаловаму мутанту» і «Маці Божая Нябеснай сотні».

«Двубой, альбо супраціў дзьвюхгаловаму мутанту»

Спадар Марачкін апавёў карэспандэнту Свабоды, што карціну «Маці Божая Нябеснай сотні» ўдалося адстаяць. Мастак спаслаўся на афіцыйную пазыцыю Беларусі ў дачыненьні да Ўкраіны. А вось «Двубой» давялося зьняць, бо тады пад пагрозай была сама выстава.

Аляксей Марачкін — адзін з заснавальнікаў «Пагоні» і неадменны арганізатар выстаў творчай суполкі.

Таксама з выставы зьнялі карціну Алеся Пушкіна «Памяці беларусаў, загінулых за Украіну».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула