БЕЛ Ł РУС

Гатэльная сетка Hilton падвергнулася хакерскаму нападу

25.11.2015 / 09:57

Nashaniva.com

Міжнародная гасцінічная сетка Hilton падвергнулася нападу хакераў, мэтай якой было атрыманне дадзеных з плацежных карт кліентаў, паведамляе прэс-служба кампаніі Hilton Worldwide.

Hilton у Мінску

Зламыснікаў цікавілі нумары карт, коды бяспекі, тэрміны дзеяння і імёны ўладальнікаў, але пры гэтым яны не цікавіліся адрасамі кліентаў і PIN-кодамі карт.

«Hilton неадкладна пачаў расследаванне і ўзмацніў абарону сваіх сістэм», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Усім кліентам гасцінічнай сеткі, якія аплацілі паслугі гатэляў у з 18 лістапада па 5 снежня 2014 года і з 21 красавіка па 27 ліпеня 2015 года, рэкамендавана праверыць інфармацыю на сваіх рахунках.

Брэнды, якія належаць кампаніі Hilton Worldwide, аб'ядноўваюць больш чым 3900 гатэляў у 90 краінах. У Мінску на Талстога нядаўна адкрыўся гатэль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула