БЕЛ Ł РУС

Цэнтральныя праспекты Мінска ў галалёд будуць апрацоўваць соллю

25.11.2015 / 13:03

 У Мінску падчас галалёду цэнтральныя праспекты будуць пасыпаць соллю, астатнія вуліцы — пясчана-саляной сумессю, паведаміў 24 лістапада на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Дзяніс Глінскі.

Паводле яго слоў, неабходныя рэагенты і сумесі ёсць у поўным аб'ёме. На сёння ўсіх супрацьгалалёдных матэрыялаў нарыхтавана 57 тыс. тон, усяго плануецца нарыхтаваць 75 тыс. тон. 

Глінскі адзначыў, што ў некаторых еўрапейскіх краінах пры галалёдзе выкарыстоўваюць гранітную крошку. «Мы ў якасці эксперыменту яе выкарыстоўвалі. Але гэта дарагі матэрыял. Акрамя гэтага, забівае ліўневую каналізацыю. Выкарыстоўваць крошку праблематычна», — лічыць ён. Пясчана-салявыя сумесі выкарыстоўваюць і ў еўрапейскіх краінах — Францыі, Германіі і іншых. «Гэта гадамі правераная тэхналогія, якая забяспечвае бяспеку руху пры галалёдзе», — сказаў генеральны дырэктар. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула