БЕЛ Ł РУС

Другога пілота збітага Су-24 выратавалі сірыйскія вайскоўцы

25.11.2015 / 14:01

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін і Сяргей Шайгу пацвердзілі, што штурман бамбавіка дастаўлены на расейскую базу.

Штурман збітага напярэдадні Турцыяй расійскага Су-24 выратаваны, ён дастаўлены на расейскую базу. Пра гэта паведаміў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. Пілота падабралі сірыйскія ваенныя.

У Міністэрстве абароны напярэдадні абвясцілі аб гібелі аднаго з членаў экіпажа. Ён таксама катапультаваўся, але быў забіты ў паветры агнём з зямлі.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што загінуламу лётчыку пасмяротна будзе прысвоена званне Героя Расіі, а пілоту, які выжыў, «як і ўсім іншым удзельнікам аперацыі, у тым ліку аперацыі па выратаванні, будуць прысуджаны дзяржаўныя ўзнагароды».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула