БЕЛ Ł РУС

У Віцебску зьявіўся анты-Мірон

26.03.2008 / 15:06

Nashaniva.com

На бальконе ў апазыцыянэра Барыса Хамайды, калі гаспадара не было дома, нехта вывесіў чырвона‑зялёны дзяржаўны сьцяг з прымацаванай да яго цыдулкай.

На бальконе ў апазыцыянэра Барыса Хамайды, калі гаспадара не было дома, нехта вывесіў чырвона‑зялёны дзяржаўны сьцяг з прымацаванай да яго цыдулкай.

Паводле спадара Хамайды, цыдулка напісана па‑беларуску і мае такі зьмест: «У гонар дзяржаўнага беларускага сьцяга. Слава сапраўдным патрыётам Айчыны. Жыве Канстытуцыя 1996 году! Жыве вечна! Беларус».

Барыс Хамайда лічыць, што стыль напісаньня гэтага звароту знарок стылізаваны пад цыдулкі ад легендарнага Мірона, а вывесілі чырвона‑зялёны сьцяг ворагі беларушчыны. Апазыцыянэр не выключае, што гэткім чынам яму нехта помсьціць за апазыцыйную дзейнасьць — у прыватнасьці, за тое, што ён пэрыядычна камэнтуе зьяўленьне ў Віцебску бел‑чырвона‑белых «Міронавых» сьцягоў.

Спадар Хамайда жыве на другім паверсе. Ён мяркуе, што ўсталяваць сьцяг у яго на бальконе маглі або адмыслоўцы‑альпіністы, або гэта рабілася пры дапамозе адмысловай тэхнікі. Аднак высьвятляць акалічнасьці — да прыкладу, апытаць суседзяў або зьвярнуцца ў міліцыю, каб адшукаць тых, хто незаконна трапіў на ягоны балькон, апазыцыянэр ня лічыць патрэбным.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула