БЕЛ Ł РУС

У Мінску з-за туману адбылася аварыя з чатырма аўтамабілямі

4.12.2015 / 10:55

Аварыя адбылася сёння, каля 07.45.

«22-гадовая дзяўчына на «Міцубішы Карызма» выязджала з двара на праспект Любімава, не заўважыла «Рэно», які ехаў па галоўнай дарозе, з-за чаго аўтамабілі сутыкнуліся, — распавялі ў АДАІ Маскоўскага раёна. — Ад удару «Рэно» ўрэзаўся ў прыпаркаваны «Фольксваген», а той — у БМВ.

Малады кіроўца патлумачыла, што з-за туману не заўважыла на галоўнай дарозе аўтамабіль.

ДАІ звяртае ўвагу на абмежаванне бачнасці падчас туману і звяртаецца да ўсіх кіроўцаў з просьбай быць вельмі уважлівым на дарозе, рухацца з уключанымі супрацьтуманнымі фарамі, адмовіцца ад лішніх перастраенняў, абгонаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула