БЕЛ Ł РУС

Крымчан папрасілі не ўключаць тэлевізары

5.12.2015 / 20:49

Nashaniva.com

Расійскі кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў просіць крымчан эканомна выкарыстоўваць бытавыя электрапрыборы для выканання графіка веерных адключэнняў.

«Нягледзячы на запуск першай лініі энергамоста, у мэтах захавання і выканання лімітаў падачы электраэнергіі ў муніцыпальныя ўтварэнні просьба выконваць правілы выкарыстання электрапрыбораў. Просім у момант падачы электраэнергіі не ўключаць прыборы, якія маюць вялікую магутнасць. Калі будуць адначасова ўключаныя ўсе прыборы, пачынаючы ад тэлевізара і заканчваючы мікрахвалёўкай, мы не зможам вытрымаць графік адключэнняў электраэнергіі», — напісаў Аксёнаў ў фэйсбуку.

Ён даручыў работнікам раённых электрасетак распрацаваць спецыяльныя памяткі і змясціць іх у кожным жылым доме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула