Міністэрства гандлю знайшло работу выканкамам: будуць выяўляць рэкламу на асфальце
Міністэрства гандлю ў бліжэйшы час звернецца ў выканкамы для правядзення інвентарызацыі рэкламы на асфальце і ліквідацыі аб'яваў, якія не адпавядаюць патрабаванням дзеючага заканадаўства. Пра гэта паведаміла журналістам намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«У бліжэйшы час мы звернемся ва ўсе органы, якія ў той ці іншай ступені датычныя да гэтай тэмы, яны правядуць інвентарызацыю і выпішуць прадпісанні, каб неадпаведная патрабаванням заканадаўства рэклама знікла», — адзначыла Ірына Наркевіч.
Паводле яе слоў, у апошні час у Мінску і іншых гарадах стала з'яўляцца досыць шмат незаконнай рэкламы на асфальце. «Хацела б папярэдзіць бізнес, які гэтыя аб'явы размяшчае, — і гандлёвыя прадпрыемствы, і аб'екты грамадскага харчавання, і канцэртныя пляцоўкі, пра тое, што гэта можна рабіць толькі са згоды ўласніка», — падкрэсліла намеснік міністра.
Размяшчэнне рэкламы ў Беларусі дапускаецца пры наяўнасці дазволу адпаведнага выканкама. Таксама неабходна атрыманне дазволу (афармленне пашпарта) і ўзгадненне вонкавай рэкламы ўздоўж вуліц і дарог.