З аўторка пасольства ЗША аднаўляе выдачу віз беларускім грамадзянам
Пра гэта nn.by заявілі ў консульскай службе амэрыканскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Менску.
Нагадаем, што 19 сакавіка на сайце пасольства была зьмешчана інфармацыя аб часовым прыпыненьні выдачы віз беларускім грамадзянам і адмене ранейшых візавых сумоўяў з прычыны выкананьня рэкмэндацыі МЗС Беларусі аб скарачэньні штату супрацоўнікаў пасольства.
27 сакавіка 17 супрацоўнікаў амэрыканскага дыппрадстаўніцтва пакінулі нашу краіну.