БЕЛ Ł РУС

Алег Латышонак узнагароджаны Крыжам Свабоды і Салідарнасці

10.12.2015 / 16:13

21 дзеяч апазіцыйнага руху «Салідарнасць» 80-х гадоў з Падляшша адзначаны ордэнамі «Свабоды і Салідарнасці». Урачыстасць прайшла ў Беластоцкім аддзяленні Інстытуту нацыянальнай памяці ў Беластоку.

Сярод адзначаных быў таксама беларускі прафесар Алег Латышонак: «Для мяне важна не толькі тое, што атрымаў «Крыж», а і тое, што сустрэў столькі людзей, з якімі калісьці дзейнічаў, з якімі сядзеў у турме. Таму гэта яшчэ і свята сустрэч, успамінаў. Нялёгка было. Цяпер, праз туман часу, інакш гэта бачыцца».

Прафесар Алег Латышонак з 1981 года быў чальцом «Салідарнасці», а пасля ўвядзення ваеннага становішча дзейнічаў у падполлі, за што быў арыштаваны і асуджаны камуністычным рэжымам на зняволенне. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула